«Гомсельмаш» бярэ курс на беспілотныя камбайны
На прадпрыемстве «Гомсельмаш» падпісалі дарожную карту па стварэнні «інавацыйнага збожжаўборачнага камбайна з элементамі беспілотных тэхналогій».
Фота ілюстрацыйнае
У гэтым праекце бяруць удзел прадпрыемства «Гомсельмаш», Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Паўла Сухога, а таксама ААТ «ІнДэў Салюшэнс».
«Беспілотныя тэхналогіі ў камбайнах — гэта не проста трэнд, а рэальны крок да павышэння эфектыўнасці і аўтаматызацыі палявых работ», — сцвярджаюць на прадпрыемстве.
Чытайце таксама:
«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры
10 беларускіх тавараў дадалі да дзяржаўнага спісу якасці
Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым