БЕЛ Ł РУС

Беларуска выпусціла кнігу, якая знаёміць з гісторыяй мастацтва праз катоў

18.04.2026 / 15:56

Nashaniva.com

У гэтай кнізе шэдэўры мастацтва падаюцца ў дзвюх версіях — арыгінальнай і кацінай, піша Reform.news.

Кніга мастачкі Юліі Стратовіч Cat Art Story дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва — ад дагістарычных наскальных малюнкаў да сімвалізму, убачыць аўтарскія інтэрпрэтацыі праз катоў і выканаць дадатковыя заданні для большай уцягнутасці.

Юлія Стратовіч нарадзілася ў Беларусі ў сям’і мастакоў. З ранняга ўзросту яна была акружаная мастацтвам і пачала маляваць жывёл — тэма, якая суправаджае яе творчасць да сёння.

Юлія жыве ў Варшаве, дзе некалькі гадоў кіравала ўласнай галерэяй і працягвае рэгулярна прадстаўляць свае працы ў Еўропе. Акрамя мастацкай практыкі, якая ўключае жывапіс, інсталяцыі і кіно, яна таксама арганізуе лекцыі па гісторыі мастацтва.

У кнізе даступныя двухмоўныя версіі: англійска-беларуская; англійска-іспанская і англійска-польская.

Кнігу ўжо можна заказаць на Amazon.

Чытайце таксама:

Перакладчыца рамана «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову атрымала за гэта прэстыжную прэмію

Аляксандр Лукашук выдаў кнігу з «радкамі і рыфмамі розных гадоў»

Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова

Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах

Каментары да артыкула