БЕЛ Ł РУС

У Германіі фура ўрэзалася ў затор, загінуў беларус

18.04.2026 / 19:07

Nashaniva.com

У нямецкай зямлі Гесэн адбылася аварыя з удзелам двух грузавікоў, у выніку якой адзін беларус загінуў, а другі атрымаў траўмы. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота: Рэнэ Кунцэ, osthessen-news.de

Трагічнае ДТЗ здарылася ў аўторак 14 красавіка на аўтабане А4 на тэрыторыі абшчыны Херлесхаўзэн, паміж развязкамі Херлесхаўзэн і Вомен, прыблізна ў 16.15.

На гэтым участку магістралі ўзнік корак праз іншую аварыю, якая адбылася раней.

Па нейкай прычыне 39‑гадовы беларус, які сядзеў за рулём фуры, не заўважыў затор своечасова і на высокай хуткасці ўрэзаўся ў заднюю частку паўпрычэпа іншага вялікагруза.

Ад сілы ўдару пасажыр — таксама беларус і таксама ва ўзросце 39 гадоў — быў выкінуты з кабіны і памёр на месцы. Сам жа кіроўца атрымаў траўмы, яго даставілі ў найбліжэйшую бальніцу.

У выніку сутыкнення была нанесена матэрыяльная шкода прыкладна на 100 тысяч еўра.

У ходзе выратавальна-аднаўленчых работ асноўная праезная частка аўтамагістралі А4 была цалкам перакрыта, але рух перанакіравалі праз аўтастаянку Бургберг.

Чытайце таксама:

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Дальнабойшчыка з Дружнага, які працаваў у Еўрасаюзе, асудзілі па палітычнай справе

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці ў Літву цыгарэты, запакаваўшы іх у матрац

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку

Каментары да артыкула