Памёр легендарны баскетбаліст Оскар Шміт
Памёр легендарны бразільскі баскетбаліст Оскар Шміт. Яму было 68 гадоў. Яшчэ ў 2011 годзе ў яго выявілі рак мозгу. У апошні час ён меў сур’ёзныя праблемы са здароўем і знаходзіўся пад пастаянным наглядам медыкаў.
Оскар Шміт. Фота: Garrett W. Ellwood/NBAE via Getty Images
Оскар Шміт лічыўся адным з найлепшых снайпераў у гісторыі баскетболу. За сваю кар’еру ён набраў больш за 49 737 балаў і доўгі час заставаўся самым выніковым гульцом у свеце, толькі ў 2024‑м саступіўшы толькі славутаму Леброну Джэймсу.
Ён таксама ўстанавіў унікальныя алімпійскія рэкорды. За сваю ўвогуле 29‑гадовую (!) кар'еру ўдзельнічаў ажно ў пяці турнірах (1980, 1984, 1988, 1992 і 1996 гады). Падчас іх у суме ён набраў на Алімпійскіх гульнях 1093 балы. Акрамя таго, у алімпійскім Сеуле ў 1988 годзе ў матчы супраць Іспаніі ён набраў 55 балаў — найлепшы індывідуальны вынік у гісторыі Алімпіяд.
У 1984 годзе Шмідта выбралі на драфце НБА, але ён адмовіўся ад пераходу ў гэту найпрэстыжнейшую ў свеце лігу, каб мець магчымасць гуляць за нацыянальную зборную. Гульцы НБА ў той час не маглі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.
У 1991 годзе Шміт быў названы адным з 50‑ці найвялікшых гульцоў ФІБА, а 20 жніўня 2010 года ўключаны ў Залу славы ФІБА ў знак прызнання яго гульні на міжнародных спаборніцтвах. У 1997 годзе ён атрымаў Алімпійскі ордэн.
Чытайце таксама:
Памёр вядомы інвестар Марк Мобіус
Трагічна загінуў былы брамнік зборнай Аўстрыі Аляксандр Манінгер