БЕЛ Ł РУС

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

18.04.2026 / 22:12

Nashaniva.com

У клецкай паліклініцы адбыўся канфлікт паміж двума пацыентамі з-за чаргі, які перарос у бойку. Усё адбылося ўдзень, пры іншых людзях, і было зафіксавана камерамі назірання, піша «Мінская праўда».

Фота: Клецкі раённы аддзел Следчага камітэта

Інцыдэнт здарыўся 8 красавіка. Мужчына 1973 года нараджэння падчас спрэчкі схапіў іншага пацыента (1960 года нараджэння) за шыю, потым за адзенне, штурхнуў і паваліў на падлогу. Пацярпелы пры гэтым атрымаў толькі нязначныя драпіны, без сур’ёзных траўмаў.

Пазней мужчына-агрэсар прызнаў, што ягоныя дзеянні былі празмернымі і што канфлікту можна было пазбегнуць.

18 красавіка, аднак, на яго завялі крымінальную справу за хуліганства з ужываннем гвалту. Бо такі ўчынак кваліфікуецца як не проста бытавая сварка, а парушэнне грамадскага парадку.

Цяпер мужчыну можа пагражаць пакаранне — ад грамадскіх работ да абмежавання волі або арышту. Канчатковае рашэнне будзе прымаць суд з улікам усіх абставінаў, у тым ліку таго, што шкода здароўю была нязначнай і абвінавачаны раскаяўся.

Чытайце таксама:

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка

У Лоеве дзяўчына забаўлялася, страляючы па машыне суседа

Каментары да артыкула