Грамадства1818

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткіх здзекаў з вучня ў адной са школ Гродна, якога падлеткі падвесілі ў туалеце і здымалі гэта на відэа, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс».

Раней паведамлялася, што ў адной са школ Гродна здарыўся выпадак жорсткага булінгу: група падлеткаў здзекавалася са свайго аднагодка і здымала гэта на відэа.

Паводле слоў пацярпелага, усё пачалося ў школьным туалеце, дзе знаходзіліся трое падлеткаў. Спачатку яны пачалі яго хапаць і цягнуць за гумку ад трусоў. Хлопцу ўдалося вырвацца і выбегчы, але яго дагналі, зноў занеслі ў туалет і ўжо там утрох паднялі і падвесілі на кручок за тую ж гумку (раней паведамлялася, што за партфель).

Па словах хлопца, ён пытаўся, навошта яны гэта робяць, але ў адказ тыя толькі смяяліся і працягвалі здымаць усё на тэлефон.

Пасля гэтага падлеткі пайшлі, пакінуўшы яго аднаго. Хлопец сцвярджае, што правісеў у бездапаможным стане каля 20—30 хвілін, пакуль не змог самастойна вызваліцца.

Пра здарэнне дарослыя даведаліся выпадкова. У той дзень бацьку выклікалі ў школу па іншай прычыне, і спачатку падумалі, што сын проста ўцёк з урока. Толькі потым высветлілася, што ён увесь гэты час знаходзіўся ў туалеце пасля здзекаў.

Сам школьнік доўга не хацеў нічога расказваць, бо яму было сорамна. Ён нават не збіраўся паведамляць пра гэта, бо лічыў, што скардзіцца ў такой сітуацыі «не па-пацанску».

У выніку ў дачыненні да ўдзельнікаў інцыдэнту складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. Справы 14‑ці і 17‑ці гадовых падлеткаў будуць разглядацца камісіяй па справах непаўналетніх, а 18‑гадовага ўдзельніка чакае суд.

Каментары18

  • Ёсік
    10.04.2026
    А маглі й не за гумку падвесіць, а пятлю на шыю.
  • Ігар Лямеш
    10.04.2026
    Прачытаў. Дзякую.
  • (
    10.04.2026
    Вася, паглядзіце на фота - які ён маленькі ў параўнанні з імі. паглядзіце на іхны узрост - 14, 17 і... 18 год... дзядзьцькі

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»13

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску25

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць