БЕЛ Ł РУС

Памерла актрыса Наталі Бай

18.04.2026 / 22:22

Nashaniva.com

Памерла вядомая французская актрыса Наталі Бай. Ёй было 77 гадоў. Яна пайшла з жыцця ў сябе дома ў Парыжы пасля працяглай хваробы, піша Le Monde. Актрыса хварэла на дэменцыю з цельцамі Леві.

Наталі Бай

Наталі Бай нарадзілася ў 1948 годзе, з дзяцінства цікавілася танцамі і некаторы час займалася балетам у Манака і Нью-Ёрку. Пазней вярнулася ў Францыю і абрала акцёрскую прафесію. У 1973 годзе скончыла кансерваторыю ў Парыжы і ў тым жа годзе дэбютавала ў кіно.

За сваю кар’еру Наталі Бай знялася больш чым у 90 фільмах. Сярод найбольш вядомых — «Злаві мяне, калі зможаш», «Абацтва Даўнтан» і «Гэта ўсяго толькі канец свету». Яна чатыры разы атрымлівала прэмію «Сезар» за найлепшую жаночую ролю.

На яе смерць адгукнуўся прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон:

«Мы так любілі Наталі Бай. Сваім голасам, сваёй усмешкай і сваёй стрыманасцю яна суправаджала апошнія дзесяцігоддзі французскага кіно — ад Франсуа Труфо да Тані Маршаль. Актрыса, з якой мы кахалі, марылі і сталелі. Нашы думкі з яе сям'ёй і блізкімі», — напісаў Макрон у сацсетцы X.

Чытайце таксама:

Памёр легендарны баскетбаліст Оскар Шміт

Памёр вядомы інвестар Марк Мобіус

Трагічна загінуў былы брамнік зборнай Аўстрыі Аляксандр Манінгер

Каментары да артыкула