Па ўсёй Беларусі правялі суботнік. Працоўны энтузіязм дэманстравалі і чыноўнікі
18 красавіка ў Беларусі правялі рэспубліканскі суботнік, да ўдзелу ў якім, паводле звестак уладаў, прыцягнулі каля 2,3 мільёна чалавек.
Фота: t.me/prostolbtsy
Паводле афіцыйных звестак, падчас гэтага мерапрыемства сабралі больш за 18 мільёнаў рублёў. Іх абяцаюць, як і летась, накіраваць на стварэнне пастаяннай экспазіцыі новага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які зараз будуецца. Акрамя самой экспазіцыі, грошы пойдуць і на іншыя звязаныя работы — напрыклад, абсталяванне і афармленне музейнай прасторы.
У мінулым годзе, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, была сабраная прыблізна такая ж сума — 18 мільёнаў 549,4 тысячы рублёў,
Людзе адпраўлялі на розныя віды работ: прыбіраць і ўпарадкоўваць тэрыторыі, высаджваць дрэвы, упарадкоўваць паркі, двары і грамадскія месцы. Фармальна гэтая праца лічыцца добраахвотнай, але ні для каго не таямніца, што яўка забяспечваецца перадусім пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу.
Чыноўнікі ў гэты дзень таксама дэманструюць энтузіязм і выстаўляюць у сеціва свае фоты ў працоўнай вопратцы ў працэсе выканання нейкай працы. Вось так, напрыклад, працаваў у Мазыры на рэканструкцыі мясцовай радзільні ваенкам Гомельскай вобласці і сенатар Андрэй Крываносаў:
А вось так дэманструе працоўны энтузіязм на рэканструкцыі той жа Мазырскай радзільні старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко:
Чытайце таксама:
У Мінску назвалі ключавыя месцы для агульнарэспубліканскага суботніка
Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей
Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на красавіцкія ды майскія выходныя