Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на красавіцкія ды майскія выходныя
Мінздароўя апублікавала графік працы.

Фота: Lookby.Media
Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, арганізацыі медыцынскай тэхнікі будуць працаваць па наступным графіку:
- 20 красавіка — па графіку работы ў суботні дзень;
- 21 красавіка — па графіку работы ў святочны дзень;
- 25 красавіка — па графіку работы ў працоўны дзень;
- 1 мая па графіку работы ў святочны дзень;
- 9 мая — па графіку работы ў дзяржаўнае свята.
Бальніцы і РНПЦ будуць працаваць так:
- 20 красавіка — па графіку работы ў працоўны дзень;
- 21 красавіка — па графіку работы ў святочны дзень;
- 25 красавіка — па графіку работы ў суботні дзень;
- 1 мая — па графіку работы ў святочны дзень;
- 9 мая — па графіку работы ў дзяржаўнае свята.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары