Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары
Горны ровар (MTB) стаў самай папулярнай мадэллю ровараў у Беларусі. Паводле даных анлайн-гіпермаркета 21vek.by, на долю «горнікаў» прыпадае 56% продажаў, піша «Смартпрэс».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
У краіне, дзе няма высокіх гор, гэтыя «танкі» аказаліся ідэальна прыстасаванымі да беларускіх рэалій: ямаў, бардзюраў, грунтовак і лясных сцежак. Універсальнасць, надзейная амартызацыя і камфортная пасадка зрабілі «горнікі» сапраўдным народным выбарам — ад штодзённых паездак на працу да сямейных выездаў на дачу.
Згодна са статыстыкай анлайн-гіпермаркета, продажы веласіпедаў у цэлым у 2025 годзе павялічыліся амаль на 23% у параўнанні з 2024-м, а ў першым квартале 2026‑га беларусы ўжо набылі амаль 7 тысяч ровараў — нягледзячы на зімовыя месяцы.
Асноўны попыт прыпадае на бюджэтныя мадэлі — іх доля складае каля 95% ад продажаў. Сярэдні чэк пры куплі ровара на 21vek.by у 2026 годзе складае 446,89 рубля — у параўнанні з 2024 годам ён знізіўся больш чым на 60 рублёў (было 507,86 рубля).
Чытайце таксама:
У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў
Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ
Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця