Здароўе33

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця

30‑гадовае даследаванне паказала, што сапраўдны сакрэт даўгалецця заключаецца не проста ў інтэнсіўнасці фізічных нагрузак.

Пакуль IT-прадпрымальнік і венчурны інвестар Юрый Мельнічак з дапамогай штучнага інтэлекту спрабуе ўзламаць код старэння, навукоўцы з Гарварда прапануюць значна больш просты рэцэпт — рэгулярную і рознабаковую фізічную актыўнасць. На вынікі гэтага маштабнага даследавання, якое ахапіла 111 тысяч чалавек і доўжылася 30 гадоў, звяртае ўвагу выданне The Telegraph.

На працягу трох дзесяцігоддзяў эксперты аналізавалі звычкі і стан здароўя добраахвотнікаў. Вынікі аказаліся красамоўнымі: людзі, чые фізічныя нагрузкі былі найбольш разнастайнымі, мелі амаль на 20% ніжэйшую рызыку заўчаснай смерці ад любых прычын у параўнанні з тымі, хто абмяжоўваўся вузкім наборам заняткаў або вёў менш актыўны лад жыцця.

Сярод усіх відаў актыўнасці найлепшыя паказчыкі паасобку прадэманстравала звычайная хадзьба. У людзей, якія хадзілі шмат і рэгулярна, рызыка смерці была на 17% ніжэйшай. Аднак і іншыя заняткі ўносілі свой важны ўклад. Так, тэніс і сквош зніжалі рызыку на 15%, веславанне — на 14%, а бег або сілавыя трэніроўкі — на 13%, бег трушком паляпшаў паказчыкі на 11%, а вось язда на ровары толькі на 4%.

Цікава, што значна больш эфектыўным за ровар аказаўся звычайны пад’ём па лесвіцы — гэтая штодзённая звычка забяспечвала адразу 10‑працэнтнае зніжэнне пагрозы заўчаснай смерці.

Пры гэтым навукоўцы ўдакладняюць: разнастайнасць можа ўключаць нават ёгу або працу ў садзе (напрыклад, касьбу травы).

Але найлепшыя вынікі, як адзначаецца ў даследаванні, мелі людзі, якія спалучалі некалькі відаў фізічнай актыўнасці. У гэтай групе агульная рызыка смерці была ніжэйшай на 19%, а рызыка смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, анкалогіі, хвароб дыхальнай сістэмы і іншых прычын зніжалася ў межах ад 13% да 41%.

Навукоўцы вызначылі і ідэальную норму для тых, хто хоча максімальна падоўжыць свой век. Паводле іх даных, аптымальны рэжым павінен складацца як мінімум з трох розных відаў дзейнасці на тыдзень.

Пры гэтым даследчыкі заўважылі цікавую заканамернасць: карысць ад фізічных нагрузак расце толькі да пэўнай мяжы. Калі чалавек дасягае ўзроўню, эквівалентнага дзвюм гадзінам бегу або пяці гадзінам хуткай хадзьбы на тыдзень, далейшае павелічэнне актыўнасці ўжо не дае істотнага эфекту для даўгалецця.

Даследаванне таксама паказала, што ўдзельнікі з больш высокім агульным узроўнем фізічнай актыўнасці былі менш схільнымі да шкодных звычак кшталту курэння і радзей пакутавалі ад высокага ціску ці павышанага халестэрыну. Як правіла, такія людзі мелі больш нізкую вагу, харчаваліся больш здарова, выбіралі самыя розныя віды заняткаў і маглі дазволіць сабе ўмеранае ўжыванне алкаголю.

Хоць даследаванне насіла назіральны характар, аўтары працы, апублікаванай у BMJ Medicine, упэўнены, што менавіта разнастайны падыход да руху дапамагае арганізму лепш супрацьстаяць хранічным захворванням і спрыяе паўнавартаснаму падаўжэнню жыцця.

Каментары3

  • Эксперт НН па нутрыцыалогіі і здароваму харчаванню
    22.01.2026
    І канешне, не злоўжывайце згушчонкай! ;)
  • Ну
    22.01.2026
    19% ніжэй рызыка? Ну, не так і шмат, я б сказаў.
  • fly9
    22.01.2026
    Цікава канешне, але тое, што даследаванне не кантраляванае (то бок вынікі робяцца проста на аснове словаў удзельнікаў) аўтаматычна ставіць надзейнасць дадзеных на ўзровень троху вышэй плінтуса). Нават не таму, што людзі людзі любяць піз... ээ, падманваць, але яшчэ і таму, што людзі схільныя значна перабольшаваць сваю фізычную актыўнасць: схадзіўшы пару раз на тыдзень ў спортзал на гадзінку (з якой палову часу трындзелі за жызнь са знаемымі), ім ужо здаецца што яны правялі інтэнсіўны ў фізічным плане тыдзень. Тое, што астатнія 166 гадзін гэтага тыдню яны правялі щ асноўным сідзячы за кампом/машынай, альбо лежачы ў ложку, гэта ўжо не лічыцца).

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патэлефанаваў Маску і папрасіў яго зняць абмежаванні Starlink для Украіны3

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі2

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць