БЕЛ Ł РУС

На Радаўніцу ўезд на буйныя мінскія могілкі зробяць бясплатным

19.04.2026 / 12:21

Nashaniva.com

У Мінску на Радаўніцу, 21 красавіка, праезд аўтамабіляў на буйныя могілкі, дзе ўсталяваныя шлагбаумы, будзе бясплатным, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: ritual-minsk.by

Гэта тычыцца спецыяльна арганізаванага ўезду на тэрыторыю могілак у дзень памінання памерлых. У іншыя дні такі праезд платны — звычайна каля 2,5 рубля для легкавых аўтамабіляў, за выключэннем асобных льготных катэгорый (ветэраны, людзі з інваліднасцю і іншыя).

Пры гэтым улады нагадваюць, што на тэрыторыі могілак дзейнічае абмежаванне хуткасці — не больш за 20 км/г. Пешаходы маюць перавагу, але не павінны перашкаджаць руху транспарту.

Чытайце таксама:

На Радаўніцу могілкі ў адселеных чарнобыльскіх вёсках можна наведваць без пропуску

Перад вялікімі выхаднымі мытня абяцае павялічыць інтэнсіўнасць працы

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

Каментары да артыкула