БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА

19.04.2026 / 15:10

Nashaniva.com

У наваполацкім тыкток-пабліку 18 красавіка размясцілі відэа з мясцовай крамы, дзе ў аддзеле кулінарыі была заўважаная мыш. 

На відэа бачна, як мыш пралазіць у нібыта адмыслова для яе створаную адтуліну і трапляе на паднос з «аладкамі з курыцы» (так называецца гэта страва, калі меркаваць па цэнніку). Каб пачаставацца, ёй не трэба нават вылазіць з дзіркі цалкам, дастаткова прасунуць галаву. 

Гледачы відэа адразу ж ахрысцілі жывёліну Рататуем.

Адбываецца гэта ў краме «Еўраопт», што ў гандлёвым цэнтры «Задыяк».

Чытайце таксама:

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА

У мінскім гіпермаркеце па гандлёвай зале бегала мыш. Туды прыйшла санстанцыя

Эпідэміёлагі пракаментавалі зʼяўленне пацука ў сталічнай краме: ён шукаў папіць

Каментары да артыкула