Ізраільскіх вайскоўцаў пакаралі за вандалізм у дачыненні статуі Ісуса Хрыста
Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы на поўдні Лівана. Ізраільскі салдат ударыў кувалдай па галаве ўжо паваленай статуі, а іншы зняў гэта на фота. Здымкі хутка разышліся ў інтэрнэце і выклікалі шырокае абурэнне. У выніку вайсковыя і цывільныя ўлады Ізраіля мусілі на гэта рэагаваць, піша Бі-бі-сі.
Тое самае фота
Армія Ізраіля правяла расследаванне і заявіла, што дзеянні вайскоўцаў супярэчаць правілам і каштоўнасцям войска. У выніку двух салдат арыштавалі на 30 дзён і адхілілі ад баявой службы. Яшчэ шэсць чалавек, якія прысутнічалі і не ўмяшаліся, таксама могуць панесці адказнасць.
Ізраільскі бок папрасіў прабачэння за здарэнне і паведаміў, што пашкоджаную статую ўжо замянілі па ўзгадненні з мясцовымі жыхарамі.
Інцыдэнт асудзілі як у Ліване, так і за яго межамі. Рэлігійныя дзеячы назвалі гэта знявагай святыняў, а ўлады Ізраіля прызналі, што тое, што адбылося, прычыніла боль вернікам.
Чытайце таксама:
Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ізраіля з Днём незалежнасці