БЕЛ Ł РУС

Беларусь захоўвае другую пазіцыю па экспарце калію ў Кітай

22.04.2026 / 20:30

Nashaniva.com

Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая, у студзені — сакавіку 2026 года краіна закупіла калійных угнаенняў на $1,65 мільярда. За аналагічны перыяд 2025 года імпарт абышоўся КНР прыкладна ў $1 мільярд, піша Myfin.by.

Фота: Lookby.media

Расія па выніках першага квартала 2026 года ўзначальвае топ пастаўшчыкоў калію на кітайскі рынак. КНР увезла расійскіх угнаенняў на $505,9 мільёна.

На другім месцы ў рэйтынгу — Беларусь. У студзені — сакавіку Кітай імпартаваў калійных угнаенняў з нашай краіны на $409,9 мільёна.

У топ-5 пастаўшчыкоў таксама ўвайшлі:

Калі разглядаць імпарт калію ў КНР за сакавік 2026 года, то Беларусь захоўвае другую пазіцыю ($132,1 мільёна), саступаючы толькі Расіі ($174,3 мільёна).

Чытайце таксама:

Праз Мінск будзе хадзіць меней грузавых цягнікоў

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў

Каментары да артыкула