Канапацкая зноў паляцела ў ЗША
Ляцела праз Кітай.
Фота з фэйсбука Ганны Канапацкай
Двухразовая спарынг-партнёрка Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах зноў выправілася ў Злучаныя Штаты.
«Я часта стала ездзіць у ЗША — гэта факт. Мае падпісчыкі слушна гэта адзначаюць. Прычым кожны наступны пералёт даецца ўсё лягчэй. Адаптацыя, трэніроўка ці проста звычка — цяжка сказаць. Палёт Мінск — Пекін з «перасадкай» у Сіяні быў значна больш стомным. Хаця сама паездка была вельмі насычанай і захапляльнай!
У дадзеным выпадку, падчас пачынаючагася двухтыднёвага амерыканскага турнэ, не да весялосці. Пытанні сур’ёзныя, складаныя. Іх шмат. Патрэбна быць у добрай форме і ў рэсурсе.
На многіх палітычных (і не толькі) актарах у нашай краіне і за яе межамі адаб’юцца вынікі маёй паездкі. Магчыма не адразу, але адчувальна», — напісала яна ў фэйсбуку.
Папярэдні раз Канапацкая ездзіла ў ЗША ў лютым.
Чытайце таксама:
Канапацкая перастане быць Канапацкай
Канапацкая перажывае, што яе смелае выказванне пра адстаўку Лукашэнкі няправільна зразумелі