Грамадства1111

Канапацкая перажывае, што яе смелае выказванне пра адстаўку Лукашэнкі няправільна зразумелі

Учора двухразовая спарынг-партнёрка Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Ганна Канапацкая пад уплывам навін пра падзеі ў Венесуэле напісала пост у фэйсбуку, з якога можна было меркаваць, што яна раіць Лукашэнку, каб не паўтарыць лёс Нікаласа Мадура, узгадніць пераемніка ды ісці ў адстаўку. Прайшлі суткі, і Канапацкая напісала новы допіс, у якім шматслоўна тлумачыць, што, аказваецца, яна «пісала зусім не пра тое».

Ганна Канапацкая. Фота з яе сацыяльных сетак

Па словах Ганны Канапацкай, інфармацыя, якая стала прадметам яе папярэдняй публікацыі, прарасла «з нефармальнай камунікацыі высокага ўзроўню». І пасля гэтай камунікацыі ёй нібыта стала зразумела, што 

«амерыканская адміністрацыя гатовая разглядаць і абмяркоўваць з дзейнай уладай, у камфортным для яе часавым рэжыме, любыя транзітныя і пераходныя персаналіі і кандыдатуры, убудаваныя ў палітычныя працэсы ў Беларусі, за выключэннем збеглага літоўска-польскага шапіто, беларускай апазіцыяй у выгнанні, якая крыўляецца».

Гэта нібыта навеяла ёй аналогію з венесуэльскім кейсам, дзе нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада пасля выкрадання амерыканскімі ўладамі Нікаласа Мадура, як упэўненая Канапацкая, нібыта «тупа пралятае міма электаральных працэдур». 

Што ж тычыцца беларуска-амерыканскіх адносін, то, у інтэрпрэтацыі двухразовай спарынг-партнёркі, 

«нават права падбору і прэзентацыі ў тамтэйшай адміністрацыі рандомных намінантаў дадзена нашай дзейнай уладзе. Бо яна, хай і з нюансамі, міжнародна суб'ектная і ўнутрана легітымная. Пытанне толькі ў тым, ці скарыстаецца?»

Вось пра гэта яна нібыта сваім учарашнім пастом і нагадала. А зусім не тое, што ўсе падумалі.

Нагадаем, што ва ўчарашнім пасце, навеяным венесуэльскімі падзеямі, Ганна Канапацкая пісала:

«З чаго напрошваецца відавочная для нашых балоцістых ускраін выснова. Калі хтосьці ў разы мацнейшы і больш уплывовы за цябе кажа прамым тэкстам, што прызнае твой апошні вынік на выбарах як законны і легітымны, але толькі для таго, каб ты спакойна і без спеху падрыхтаваўся да адыходу, аднавіў механізмы не толькі кулуарнай, але і дзяржаўна-публічнай камунікацыі праз вяртанне афіцыйных дыпламатычных службаў, а таксама ўзгадніў з імі персаналію транзіцёра (-кі, -аў) — то рабі гэта. Паказвай усіх, хто ёсць у кейсе: з вусамі і без вусоў; у спадніцах і ў штанах; з практыкай дзяржкіравання і ў прыватным сектары. Можа і прыгледзіцца хто. Вось толькі з тымі, хто «нюхаў пораху», асцярожней — там да такіх не вельмі. Ну і варушыся, а не даводзь да рэцыдыву».

Каментары11

  • а, збеглае шапіто
    05.01.2026
    Ясна, зразумела. Ну тады чаго чакаць, што гэтае шапіто пойдзе на прызнання вартасці тых, чы іншых прапаноў з боку Канапацкай. Навошта тады рабіць заяву, якая быццам бы пасуе шапіту? Я застаўся ў Беларусі, таму што пашанцавала не папасці пад жорсткі пераслед, але я не лічу, што гэтыя людзі шапіто. Таму, Ганна, міма. Я тут у Беларусі больш сімпатызую тым, хто там, хоч у пене ёсць прэтэнзіі да некаторых, да багацёх ёсць пытанні, але небагата, на шмат багата прэтэнзій у мене да ўлады. І гэта справядліва, што між двух зол абіраюць меньшае, і "шапіто" гэта меньшае зло. Жыве Беларусь.
  • Намасце
    05.01.2026
    Яе можна зразумець. Памперсы зараз не танныя. І наогул, могуць зрабіцца у РБ дэфіцытам.
  • Найперш не галасі!
    05.01.2026
    Я так зразумеў, што не так зразумеў, хоць так і не зразумеў.

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус3

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць