БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм

24.04.2026 / 16:13

Nashaniva.com

У Мінску ў продажы з’явіліся сушаныя баравікі па вельмі высокай цане — каля 675 рублёў за кілаграм. Яны прадаюцца як вялікай вагой, так і ў невялікіх упакоўках: напрыклад, каля 27 рублёў за 40 грамаў. Прадукцыя выраблена ў Расіі, піша Tochka.by.

Падобныя цэны ўжо сустракаліся і раней: на Камароўскім рынку сушаныя грыбы прадавалі прыкладна па 400—450 рублёў за кілаграм. Прадаўцы тлумачаць такую дарагоўлю тым, што падчас сушкі вага грыбоў моцна змяншаецца — прыкладна ў дзесяць разоў. Адпаведна, каб атрымаць кілаграм сушаных, патрэбна значна больш свежых грыбоў.

Пры прыгатаванні, як адзначаюць прадаўцы, грыбы зноў набіраюць аб’ём, што часткова кампенсуе іх высокі кошт.

Чытайце таксама:

У палескіх лясах знайшлі незвычайны для Беларусі грыб

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?

Каментары да артыкула