БЕЛ Ł РУС

МАРГ пакараў прадпрымальнікаў за завышаныя цэны на святочныя сукенкі

25.04.2026 / 16:36

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) праверыла гандлёвыя пункты, дзе прадаюць выпускныя сукенкі і касцюмы. У выніку ў 11 выпадках зафіксавалі парушэнні — прадпрымальнікі ставілі занадта высокія гандлёвыя надбаўкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Парушэнні знайшлі ў розных рэгіёнах: у Гомельскай вобласці — 4 выпадкі, у Магілёўскай і Віцебскай — па 3, і яшчэ адзін — у Мінскай вобласці. Замест дазволенай надбаўкі (да 65%), у некаторых выпадках яна даходзіла да 120%, гэта значыць амаль удвая больш.

Прывялі і канкрэтныя прыклады:

У дачыненні да такіх прадпрымальнікаў распачалі адміністрацыйныя працэсы. У МАРГ нагадалі, што на адзенне для выпускных у Беларусі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне цэн, і памер гандлёвай надбаўкі строга абмежаваны.

Чытайце таксама:

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»

МАРГ знайшло парушэнне ў працы Беларусбанка ў сферы эквайрынгу

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы

Хакейнае «Дынама» адмяніла павышэнне цэн на квіткі пасля ўмяшання МАРГ

Каментары да артыкула