«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў запатрабаваў узмацніць адказнасць для матацыклістаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху.
Фота ілюстрацыйнае
Падчас інструктажу супрацоўнікаў ДАІ Кубракоў адзначыў, што з надыходам вясны ў краіне традыцыйна пачынаецца мотасезон, і на дарогах з’яўляецца шмат матацыклаў — цяпер іх зарэгістравана каля 450 тысяч.
Ён падкрэсліў, што супрацоўнікі ДАІ павінны быць гатовыя строга кантраляваць сітуацыю. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць выканання хуткаснага рэжыму і адказнасці з боку кіроўцаў.
Паводле яго слоў, да тых, хто паводзіць сябе агрэсіўна і парушае парадак на дарозе, трэба прымяняць самыя жорсткія меры:
«Яўным хуліганам на дарозе не месца! Да іх неабходна прымяняць самыя жорсткія меры рэагавання, аж да пазбаўлення права кіравання і канфіскацыі мотатранспарту згодна з заканадаўствам».
Чытайце таксама:
У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле
У Нясвіжы п'яны бацька без правоў катаў на матацыкле сваю дачку
Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах
У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА