БЕЛ Ł РУС

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў

25.04.2026 / 21:41

Nashaniva.com

Старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Жанна Чарняўская расказала, куды пастаўляецца прадукцыя, якая вырабляецца на тэрыторыях Беларусі, заражаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Фота ілюстрацыйнае

Прадукцыя, якая вырабляецца на згаданых тэрыторыях, па словах дэпутаткі, пастаўляецца і ў Расію, і ў Кітай, і ў Казахстан — напрамкаў шмат. 

«Вядома, мы не змаглі б рэалізаваць сваю прадукцыю, калі б не былі ў ёй упэўненыя. І сапраўды, гэта смачна. Хто не ведае: сёння сыр пармезан, які вырабляецца ў Хойніцкім раёне ў філіяле ААТ «Мілкавіта», скупляюць рэстаратары Масквы, Санкт-Пецярбурга, дзе яго яшчэ даспельваюць 6 месяцаў. Ён па якасці не саступае італьянскаму або французскаму сыру. Пармезан вельмі смачны, і не толькі ён. Нашы тэхнолагі працуюць сёння, распрацоўваюць новыя рэцэптуры», — адзначыла Жанна Чарняўская.

Усё гэта, па яе словах, стала магчымым «дзякуючы нашаму прэзідэнту, які не кінуў гэтыя землі і пастаянна бачыць, як ідзе рэалізацыя нашых дзяржпраграм, дае вынік» і далей «будзем працягваць гэтак жа сама, бо «за 40 гадоў напрацавалі вопыт».

Чытайце таксама:

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС

Каментары да артыкула