БЕЛ Ł РУС

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку

26.04.2026 / 23:50

Nashaniva.com

Яна заклікае не асуджаць Марыю за тыя словы. «Пастаўцеся больш далікатна да жанчын, якія столькі вытрымалі».

Кацярына Андрэева. Фота: LookByMedia

Журналістка і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева расказала ў інтэрв'ю Аляксандру Івуліну, што ў калоніі ім паказвалі прэс-канферэнцыю з Марыяй Калеснікавай. Тая прэс-канферэнцыя адбылася ў Чарнігаве 14 снежня 2025 года, на наступны дзень пасля вызвалення і дэпартацыі партыі палітвязняў.

«Нам у калоніі не прамінулі паказаць тую частку прэс-канферэнцыі Марыі Калеснікавай, дзе яна казала «дзякуй» Аляксандру Лукашэнку.

Я хачу падкрэсліць, што я вельмі паважаю Машу за тое, што яна перанесла вялікія выпрабаванні, і ёй сядзелася значна цяжэй, чым многім іншым, і цяжэй, чым мне»,

— адзначыла Андрэева.

Відэа, якое паказалі жанчынам у калоніі, было апрацаванае, і пасля ўрыўка з прэс-канферэнцыі было напісана, што «цяпер людзі, якімі захапляліся пяць гадоў, сталі аб'ектамі жорсткай крытыкі». Менавіта такі акцэнт хацелі зрабіць сілавікі.

Кацярына заўважыла, што да былых палітвязняў трэба ставіцца пяшчотна і далікатна.

«Пастаўцеся больш далікатна да жанчын, якія столькі вытрымалі», — заклікае былая палітзняволеная журналістка.

Чытайце таксама:

Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала ў хуткім часе першае відэаінтэрв’ю

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?

Каментары да артыкула