Грамадства2323

Марыя Калеснікава падзякавала Зяленскаму за прыём палітвязняў

Згадала і Лукашэнку.

Скрыншот відэа «Суспільне»

Марыя Калеснікава на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення падзякавала Уладзіміру Зяленскаму за тое, што прыняў беларускіх палітвязняў.

«Мы ўяўляем, як гэта неймаверна цяжка ў гэты час вайны, калі сам украінскі народ так пакутуе, падтрымліваць нас, клапаціцца пра нас. Гэта адчувае кожны з нас».

@belarusnovosti2 Мария Колесникова поблагодарила белорусов за флешмоб с красной помадой, который вчера устроили в ее честь #тихановская #беларусь #новостибеларуси #марияколесникова #беларусьновости ♬ Secrets - Saymon Cleiton & Ted D'Souza & Øneheart Brasil & Soft Notes & Calmfy

Калеснікава згадала і Лукашэнку.

«Я кажу дзякуй Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён зрабіў магчымым вызваленне людзей, наша вызваленне. І я буду вітаць усе далейшыя крокі ў гэтым кірунку».

Марыя Калеснікава расказала, што праз беларускія спецслужбы перадала падзяку Аляксандру Лукашэнку.

«Я вітаю вызваленне людзей, і я спадзяюся, што першыя крокі ў гэтым кірунку працягнуцца. Я думаю, што калі мы можам зрабіць нешта ў гэтым кірунку, мы будзем рабіць. Думаю, цяпер усё залежыць дакладна не ад нас. Мы вітаем і будзем шчаслівыя, калі ўсе, хто знаходзяцца ў турмах, будуць вольныя. Крокі ўсяляюць аптымізм, спадзяёмся, гэта будзе працягвацца».

Яна падзякавала ўсім, хто іх падтрымліваў.

Каментары23

  • Ф
    14.12.2025
    Аляксандр Рыгоравіч! Ну нарэшце! Хоць хтосці здагадаўся падзякаваць таму, без якога аніякія вызваленні, што былыя, што цяперашнія, што бясконцыя будучыя, не маглі б адбыцца! Але несправядліва, што не прыгадалі Уладзіміра Уладзіміравіча. Без гэтага чалавека тое, што рабіў, робіць і будзе рабіць Аляксандра Рыгоравіч, таксама было б немагчыма. Спадзяюся, Наша Маша не забудзе пры нагодзе падзякаваць і яму.
  • Вера
    14.12.2025
    Калесьнікава ўразіла: дзякаваць таму, хто яе беззаконна пасадзіў за краты, а потым вызваліў ды не вярнуў пашпарты...
  • Пабачым
    14.12.2025
    Tut, альбо супрацоўніцтва

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць