Стаўкі ўтылізацыйнага збору зменяцца з 29 красавіка
З 29 красавіка ў Беларусі зменяцца стаўкі ўтылізацыйнага збору на транспартныя сродкі, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт. Гаворка ідзе пра абавязковы плацеж, які спаганяецца пры набыцці або ўвозе аўтамабіляў.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
Як раней паведамлялася, для фізічных асоб утылізацыйны збор павялічыцца наступным чынам:
- для аўтамабіляў ва ўзросце да трох гадоў, незалежна ад тыпу і аб’ёму рухавіка, сума вырасце з 544,5 рубля да 624,92 рубля;
- для аўтамабіляў старэйшых за тры гады збор павялічыцца з 1089 рублёў да 1282,02 рубля.
Для шасі транспартных сродкаў стаўкі будуць залежаць ад іх катэгорыі і тэхнічна дапушчальнай вагі.
Пры гэтым сам дакумент Савета Міністраў ад 23 красавіка №195, які рэгулюе гэтыя змены, афіцыйна пакуль не апублікаваны.
Чытайце таксама:
Урад павялічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору
З пачатку года ў Мінску вывезлі больш за сотню кінутых машын
У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму
Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў