Аўто77

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Адразу два чыннікі будуць уплываць на аўтамабільны рынак Беларусі бліжэйшым часам.

Танныя электрамабілі — усё?

Першая катэгорыя машын, якую чакаюць сур'ёзныя змены, — гэта электрамабілі. Да нядаўняга моманту іх можна было ўвозіць у Беларусь з нулявым мытам. Бяспошлінна электракары ўвозілі як фізічныя асобы, так і ІП, і юрыдычныя асобы, у тым ліку афіцыйныя і неафіцыйныя дылеры.

Аднак па стане на 1 кастрычніка 2025 года ў Беларусі вычарпалі квоты на бяспошлінны ўвоз электракараў.

Скрыншот: customs_bel / Telegram

Такім чынам, атрымліваецца, што за дзевяць месяцаў гэтага года ў нашу краіну фізічныя і юрыдычныя асобы імпартавалі 15 тысяч электракараў, прадугледжаныя квотай, памер якой вызначае Еўразійская эканамічная камісія.

Памер мытнай пошліны на электракары складае 15%. Таму машыны з новых паставак даволі істотна падаражэюць. Але ў самай цікавай сітуацыі апынуліся тыя, хто ўжо набыў машыну ў Кітаі ці ЗША, але пакуль яна дабярэцца да Беларусі, замест 0% пошліны будзе плаціць 15% ад мытнага кошту.

Той факт, што ў Беларусі вычарпалі гадавы ліміт у 15 тысяч усяго за дзевяць месяцаў, сведчыць пра тое, што электрамабілі ў Беларусі хутка набіраюць папулярнасць.

Так, напрыклад, летам 2024 года ў нашай краіне налічвалася ўсяго 15 тысяч электракараў. Як бачым, за год іх колькасць падвоілася. Для параўнання: у лістападзе 2022 года ў Беларусі было 3420 электрамабіляў, а ў чэрвені 2020 года — усяго каля 400 штук.

Расіяне зноў ламануліся па аўто ў Беларусь?

Іншы чыннік, які таксама можа паўплываць на цэны і выбар аўто на рынку Беларусі, — павышаны попыт з боку расіян на некаторыя тыпы аўто.

Рэч у тым, што ў Расіі ўжо не першы месяц хадзілі чуткі пра павышэнне ставак утылізацыйнага збору на аўто, якія маюць больш за 160 конскіх сіл пад капотам. Днямі інфармацыя аб намеры падняць утыльзбор з 1 лістапада 2025 года пацвердзілася.

Праз месяц за аўто, старэйшае за тры гады, з рухавіком ад 1 да 2 літраў і магутнасцю больш за 160 к. с., расіяне будуць плаціць каля 12 тысяч еўра замест 55 еўра.

Прадаўцы машын, якія лічацца «прахаднымі» ў Расію (гэта значыць, размытненыя больш за 12 месяцаў таму) адзначалі павышаны попыт з боку пакупнікоў з Расіі яшчэ да пацвярджэння інфармацыі аб новых тарыфах.

Уласнік аўтакаміса таксама адзначыў, што апошнім часам попыт на такія аўто вырас.

«Цяпер прадаўцы машын, прахадных у Расію, з магутным рухавіком не вельмі схільныя гандлявацца, бо ведаюць, што расіяне гатовыя будуць забраць іх і па больш высокім кошце. Але пры гэтым важна не перастарацца з цаной і ўлічваць, што застаецца толькі адзін месяц, калі можна выгадна прадаць туды машыны з маторамі, магутнейшымі за 160 к. с.», — кажа бізнэсмен.

Таму, на думку камісіёншчыка, цяперашняе павышэнне цэн на прахадныя ў Расію аўто будзе насіць часовы характар.

«Але калі зараз расіяне масава ламануцца да нас па такія аўто, то выбар па пэўных мадэлях можа стаць больш сціплым», — лічыць суразмоўца.

Каментары7

  • Беларус
    05.10.2025
    Адразу два чыннікі будуць уплываць на аўтамабільны рынак Беларусі бліжэйшым часам:
    1. Гвалтоўны захоп улады ў Беларусі дыктатарскім прарасейскім рэжымам і фактычная акупацыя Краіны.
    2. Гвалтоўны захоп улады ў Беларусі дыктатарскім прарасейскім рэжымам і фактычная акупацыя Краіны.
  • Конь
    05.10.2025
    “Я вас за цывілізованым мірам не павяду”. Вось і завёў агл нашу краіну ў руска-саўковае стойла, дзе высачэныя цэны, нізкая якасць і няма выбару,
  • creek
    05.10.2025
    Навошта гэтыя бымывы, ваяхі і іншыя хавалы, калі нармальнаму чалавеку патрэбныя не панты, а звычайны недарагі ў эксплуатацыі аўтамабіль?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць