У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса
У Мінску спыніла працу бургерная «Стэйк & Бургер», якая знаходзілася ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Гэта ўстанова належала брэнду расійскай кампаніі «Міраторг», якая лічыцца найбуйнейшым вытворцам мяса ў Расіі, піша Office Life.
Цяпер на месцы былой бургернай размешчаная аб’ява гандлёвага цэнтра, дзе сказана, што тут хутка адкрыецца іншая ўстанова.
Яшчэ ў канцы сакавіка гэты бізнэс спрабавалі прадаць. Паводле аб’явы, за гатовую ўстанову прасілі 163 тысячы рублёў, што прыкладна адпавядала 55 тысячам даляраў. Зараз гэтая прапанова ўжо знікла.
Бургерная працавала ў Мінску каля года. Яна адкрылася на шостым паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk.
У Расіі сетка «Стэйк & Бургер» працягвае дзейнічаць у розных гарадах, у тым ліку ў Маскве, Калінінградзе, Белгарадзе і іншых месцах. Яна пазіцыянуе сябе як сетка з бургерамі прэміум-класа.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль
Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў
Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд