БЕЛ Ł РУС

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей

27.04.2026 / 17:37

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Афганістана адкрыла магчымасць адкрыць візу ў гэту краіну анлайн. Сярод іншых ёй могуць скарыстацца і грамадзяне Беларусі. 

Кабул. Фота: commons.wikimedia.org / Joe Burger / flickr

«Афганістан — гэта схаваная каштоўнасць для падарожнікаў, якія шукаюць унікальных і незабыўных уражанняў. Гэтая старажытная зямля вядомая сваёй прыроднай прыгажосцю, ад якой захоплівае дыханне, чароўнымі гістарычнымі мясцінамі і самабытнай культурай.

Адкрыйце для сябе экзатычнае хараство Афганістана, дзе старажытная гісторыя пераплятаецца з маляўнічымі ландшафтамі і яркай культурай. Пачніце сваё падарожжа сёння — падайце заяўку на афганскую візу проста цяпер!» — завабліваюць падарожнікаў на адпаведнай старонцы.

Кошт афганскай анлайн-візы — 120 даляраў + 8,5 даляраў камісіі.

Раней Афганістан, якім з 2021 года зноў кіруе ісламісцкі рух Талібан, завабліваў турыстаў у краіну ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей. 

Чытайце таксама:

У Мінск прыехала дэлегацыя ад афганскіх талібаў

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту

Трамп заявіў, што можа вельмі хутка прымірыць Афганістан з Пакістанам

Афганістан зазывае ў краіну замежных турыстаў ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей

Каментары да артыкула