БЕЛ Ł РУС

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»

28.04.2026 / 15:08

Nashaniva.com

ЗША дамагаюцца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. 

Прадстаўнік ЗША Джон Коўл плануе здзейсніць візіт у Беларусь у бліжэйшыя два-тры тыдні. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі, арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Польшчы.

Коўл падкрэсліў, што мэтай Злучаных Штатаў застаецца «вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у РБ».

Кожны візіт Коўла ў Беларусь суправаджаўся вызваленнем палітвязняў. Сёння прадстаўнік ЗША прыехаў у Польшчу. Вынікам доўгіх перамоў і намаганняў стала вызваленне палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула