Ціханоўская абмеркавала з Наўседам праблемы ЕГУ і вызвалення палітзняволеных
28 красавіка падчас саміту Ініцыятывы трох мораў у Харватыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Бакі абмеркавалі вызваленне палітычных зняволеных, сітуацыю вакол ЕГУ, а таксама падтрымку беларусаў у Літве.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
«Была радая сустрэцца з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Мы абмеркавалі бягучыя падзеі ў Беларусі і Літве. Вельмі ўдзячная за нязменную і паслядоўную падтрымку беларусаў у Літве. Асабліва цаню прынцыповую пазіцыю Літвы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі», — адзначыла па выніках сустрэчы Святлана Ціханоўская.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Чытайце таксама:
Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх
У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў