У Сенненскім раёне чатыры дубы прызналі помнікамі прыроды
У Сенненскім раёне з’явіўся новы батанічны помнік прыроды мясцовага значэння. Такі статус атрымалі «Старадаўнія дубы Багушэўскага лясгаса», піша БелТА.
Фота: БелТА
Раённыя ўлады даручылі вызначыць межы гэтай тэрыторыі, яе плошчу, а таксама спіс землекарыстальнікаў, чые ўчасткі ўвойдуць у склад ахоўнай зоны. Для помніка прыроды будзе дзейнічаць спецыяльны рэжым аховы і выкарыстання паводле заканадаўства Беларусі.
Новы прыродны аб’ект знаходзіцца прыкладна за 12 кіламетраў на ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск і каля 3 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчытоўка.
Гэта чатыры дубы, якія растуць побач адзін з адным. Ім прыкладна па 210—220 гадоў. Вышыня дрэў складае ад 31 да 38 метраў. Паводле ацэнкі спецыялістаў, усе дубы знаходзяцца ў здавальняючым стане.
Адзначаецца, што па сваіх памерах, узросце і прыгажосці гэтыя дрэвы з’яўляюцца рэдкасцю для Віцебскай вобласці.
Рашэнне ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Мінпрыроды ўвяло ліміты на адначасовае знаходжанне ў нацпарках
Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы
У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК
У Сенненскім раёне з’явяцца адразу два новыя помнікі прыроды
На дне колішняга Кахоўскага вадасховішча цяпер растуць таполі і вербы, а ў Дняпро вярнуліся асятры