БЕЛ Ł РУС

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

29.04.2026 / 17:52

Nashaniva.com

У Крычаве звычайная хатняя котка стала сапраўднай зоркай тыктоку пасля таго, як пачала даглядаць больш за 90 куранят. Відэа з незвычайнай гісторыяй ужо сабралі больш за мільён праглядаў.

Скрыншот з відэа

На запісах бачна, што кошка паводзіць сябе як сапраўдная маці: грэе малых, ахоўвае іх і пастаянна знаходзіцца побач. Пры гэтым маці-курыца не пярэчыць такому суседству, і яны спакойна дзеляць клопат пра птушанят.

Кураняты скачуць па котцы, а спяць усе разам. Гаспадыня расказвае, што вярнуць хатнюю гадаванку дадому ўжо не атрымліваецца: яна не хоча пакідаць сваіх маленькіх падапечных і застаецца ў хляве разам з імі.

Чытайце таксама:

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі

У Аўстрыі хлопца судзілі за тое, што адправіў у Германію паштовай пасылкай жывую котку

«Выжыла толькі котка». Абгарэлая, яна прасядзела 12 гадзін на лесвіцы пасля пажару ў кватэры ў Маладзечне, дзе загінулі тры чалавекі

Каментары да артыкула