БЕЛ Ł РУС

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я

29.04.2026 / 23:11

Nashaniva.com

Падчас размовы з журналістамі ў Авальным кабінеце прэзідэнт ЗША падзяліўся падрабязнасцямі пра сваю сённяшнюю тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, пра факт якой раней расказаў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Фота: AP Photo/Matt Rourke

Паводле слоў Трамп, размова была «вельмі добрай». Ён выказаў упэўненасць, што вырашэнне расійска-ўкраінскай вайны наступіць «адносна хутка». Таксама ён сказаў, што прапанаваў расійскаму лідару «кароткае спыненне агню».

«Я прапанаваў кароткае спыненне агню, і я думаю, ён можа гэта зрабіць», — заявіў ён.

Акрамя гэтага, Пуцін падчас тэлефоннай размовы нібыта прапанаваў Трампу дапамогу ў вайне з Іранам, у прыватнасці адносна ўзбагачанага ўрану.

«Ён хацеў бы дапамагчы. Я сказаў: перш чым ты мне дапаможаш, я хачу, каб ты скончыў сваю вайну. Ён сказаў мне, што хацеў бы далучыцца да ўзбагачэння [урану]. Ён можа дапамагчы нам гэта атрымаць», — дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Юрый Ушакоў раней казаў, што прапанова зрабіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі» паходзіла не ад Трампа, а ад Пуціна.

Чытайце таксама:

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва

Каментары да артыкула