БЕЛ Ł РУС

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?

30.04.2026 / 16:17

Nashaniva.com

Кароль Вялікабрытаніі Карл III цяпер знаходзіцца з чатырохдзённым афіцыйным візітам у ЗША. На гэтым фоне брытанскія журналісты ўзгадалі пра тры яго сустрэчы з амерыканскімі прэзідэнтамі і паказалі, як за 56 гадоў змяніўся Авальны кабінет у Белым доме.

Фота: AP Photo/Alex Brandon

Карл ІІІ наведваў ЗША з дзяржаўнымі візітамі за сваё жыццё тройчы. Першыя два разы ён прыязджаў яшчэ ў статусе прынца Уэльскага, то-бок спадкаемцы трона, а цяпер — ужо як кароль.

Упершыню ён сустрэўся з прэзідэнтам ЗША ў 1970 годзе. Тады ў Белым доме яго прымаў Рычард Ніксан.

Другі раз сустрэча ў Авальным кабінеце адбылася ў 2015 годзе, калі кіраўніком ЗША быў Барак Абама.

Цяпер, у 2026 годзе, Чарльз III падчас чарговага візіту ўжо сустрэўся з Дональдам Трампам.

Брытанскія СМІ параўналі фотаздымкі ўсіх трох сустрэч і звярнулі ўвагу, як змяніўся інтэр’ер галоўнага кабінета Белага дома за больш чым паўстагоддзя.

Цяперашні візіт караля пачаўся 27 красавіка ў Вашынгтоне. У ягонай амерыканскай праграме таксама Нью-Ёрк і Вірджынія. Падчас паездкі ён ужо выступіў перад абедзвюма палатамі Сената ЗША і заклікаў іх працягваць падтрымку Украіны.

Пасля заканчэння візіту ў ЗША Карл III плануе наведаць яшчэ Бермудскія астравы ў Карыбскім моры. Ён, дарэчы стане першым брытанскім манархам, які асабіста прыедзе на гэтую заморскую тэрыторыю Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Карл ІІІ у Кангрэсе ЗША заклікаў узмацніць падтрымку Украіны

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III

Каментары да артыкула