Свет11

Карл ІІІ у Кангрэсе ЗША заклікаў узмацніць падтрымку Украіны

Кароль Вялікабрытаніі Карл III выступіў перад Кангрэсам ЗША і заклікаў амерыканскіх заканадаўцаў не адварочвацца ад саюзнікаў і ўзмацніць падтрымку Украіны.

Карл ІІІ на трыбуне Кангрэса ЗША. Фота: Kylie Cooper/Pool via AP

Карл ІІІ стаў толькі другім брытанскім манархам, які выступіў у Кангрэсе ЗША — першы раз гэта зрабіла ягоная маці, каралева Лізавета II, у 1991 годзе.

Падчас выступлення ён адзначыў, што сучасныя глабальныя крызісы — у Еўропе і на Блізкім Усходзе — патрабуюць сумесных дзеянняў Захаду. Паводле слоў караля, ніводная краіна не здольная справіцца з такімі выклікамі ў адзіночку.

Карл III падкрэсліў, што партнёрства Вялікабрытаніі і ЗША гістарычна адыгрывала ключавую ролю ў гарантаванні бяспекі ў свеце, і цяпер гэтая еднасць асабліва важная для падтрымкі Украіны і дасягнення справядлівага і трывалага міру.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў брытанскаму манарху за заклікі да міжнароднай салідарнасці і падтрымкі Украіны.

Падчас візіту ў Вашынгтон Карл III таксама ўдзельнічаў у афіцыйных сустрэчах з амерыканскім кіраўніцтвам, у тым ліку з прэзідэнтам Дональдам Трампам. 

У той жа час паведамляецца, што частка амерыканскай фінансавай дапамогі Украіне, ухваленай раней, пакуль не была рэалізаваная з-за ўнутраных дыскусій у Пентагоне. Кангрэс пры гэтым падкрэслівае, што гэтая дапамога разглядаецца як уклад у бяспеку ЗША, а не як дабрачыннасць.

Каментары1

  • Здаровы розум, слушная парада
    30.04.2026
    Дзякуй, Ваша Вялікасьць.

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату4

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць