У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА
Праваабаронцу з Мазыра Уладзіміра Целяпуна ўзялі пад варту ў пачатку красавіка. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў СІЗА-3. Супраць яго распачатая крымінальная справа, даведалася «Вясна».
Уладзімір Целяпун
Падрабязнасці абвінавачанняў невядомыя, але сутнасць справы мае палітычны характар. 70‑гадовы Уладзімір Целяпун 30 красавіка прызнаны палітычным зняволеным.
Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем.
Чытайце таксама:
Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы
На беларускага блогера з Ізраіля завялі крыміналку за абразу Азаронка і Гайдукевіча
Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»