Грамадства44

На беларускага блогера з Ізраіля завялі крыміналку за абразу Азаронка і Гайдукевіча

На гродзенскага бізнэсмена Ігара Леанарда, які цяпер жыве ў Ізраілі, распачалі крымінальную справу ў Беларусі пасля роліка, у якім ён выказваўся пра Алега Гайдукевіча і Рыгора Азаронка, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Ігар Леанард. Скрыншот з відэа

Ігар Леанард вядзе тыкток-акаўнт «АВАНТЮРИСТ.BY», дзе публікуе відэа пра карупцыю, бізнэс-схемы, адкаты і іншыя праблемныя тэмы ў беларускім бізнэсе. На гэты момант у акаўнта больш за 17,5 тысячы падпісчыкаў.

1 красавіка суд Чыгуначнага раёна Віцебска ўнёс гэты тыкток-акаўнт у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аднак, па словах самога Ігара, гэтым справа не скончылася. У адным з відэа ён паведаміў, што супраць яго, імаверна, распачалі і крымінальную справу.

Па ягонай версіі, падставай для гэтага стаў папулярны ролік, які набраў каля 350 тысяч праглядаў і больш за 13 тысяч лайкаў. У ім Ігар Леанард каментаваў візіт беларускіх прапагандыстаў да пасольства Ірана ў Мінску і задаваўся пытаннем, чаму яны ў пачатку расійскага нападу на Украіну не выступалі з такімі ж заявамі ў падтрымку апошняй.

Каментары4

  • Говори правду
    30.04.2026
    Это что, вот тут недавно приехал блогер из Израиля, начал кричать, что Нетаньяху с 1994 года захватил власть, что в Израиле невозможно заниматься бизнесом!
  • Руслан
    30.04.2026
    Говори правду, На него завели уголовное дело?
  • бабруйчанін
    30.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць