БЕЛ Ł РУС

Урад узмацніў кантроль за якасцю алкаголю

30.04.2026 / 20:48

Nashaniva.com

У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як сказана ў паведамленні ўрада, пастановай узмацняюцца тэхнічныя патрабаванні да алкагольнай прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў форме сертыфікацыі. Уводзіцца абмежаванне па ўтрыманні хініну і сінільнай кіслаты ў алкагольнай прадукцыі, па ўтрыманні метылавага спірту — для тэкілы і мескаля.

Забараняецца прымяненне інгрэдыентаў, замена сартоў вінаграда або іх змешванне, калі гэта не прадугледжана дакументамі, у адпаведнасці з якімі вырабленая алкагольная прадукцыя. Забараняецца дадаванне ў алкагольную прадукцыю этылавага спірту з нехарчовай сыравіны, а ў каньякі, каньячныя напоі, брэндзі, дзівіны — сінтэтычных фарбавальнікаў.

Вызначаюцца дадатковыя тэхнічныя патрабаванні да віскі і вінаў шляхам дапаўнення пераліку дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў, на адпаведнасць патрабаванням якіх праводзіцца праверка пры правядзенні абавязковай сертыфікацыі.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае

Каментары да артыкула