Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць
Як піша іранскае выданне Tashim, ЗША прапаноўвалі Ірану двухмесячнае спыненне агню, аднак Тэгеран настойвае на тым, што ўсе пытанні павінны быць вырашаныя на працягу 30 дзён і што асноўная ўвага павінна быць засяроджаная на «спыненні вайны», а не на падаўжэнні перамір'я.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Вядома, што іранская прапанова ўключае наступныя пытанні:
- гарантыі бяспекі ад будучых атак;
- вывад войскаў ЗША з раёнаў, прылеглых да Ірана;
- зняцце марской блакады;
- размарожванне іранскіх актываў;
- выплата рэпарацый;
- зняцце санкцый;
- спыненне вайны на ўсіх франтах, уключаючы Ліван;
- новы механізм кіравання Армузскім пралівам.
Выданне дадае, што Тэгеран чакае афіцыйнага адказу ЗША на гэтыя прапановы.
Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў пост у сацсетках, адзначыўшы, што разгледзіць прапанову, аднак выказаў здагадку, што можа і не прыняць пагадненне.
«Неўзабаве я разгледжу план, які Іран толькі што нам даслаў, але не магу ўявіць, каб ён быў прымальным, паколькі яны яшчэ не заплацілі дастаткова высокую цану за тое, што зрабілі з чалавецтвам і светам за апошнія 47 гадоў», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»
ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца
У іранскім рэжыме раскол наконт перамоў з ЗША
Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ