БЕЛ Ł РУС

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ

3.05.2026 / 14:40

Nashaniva.com

У заказніку «Сярэдняя Прыпяць» вельмі вялікая шчыльнасць гнездавання чорных буслоў — 28‑32 пары на 100 квадратных кіламетраў. Гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у Еўропе. На адным з гнёздаў сёлета паставілі gsm-камеру, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота з камеры, пастаўленай Паўлам Пакулем

Gsm-камеру на адным з гнёздаў чорных буслоў паставіў сёлета супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра біярэсурсаў НАН Беларусі Павел Пакуль.

Днямі з яе прыйшла фатаграфія, на якой бачна, што ў гняздзе ўжо чатыры яйкі.

Дзякуючы гэтай камеры на працягу сезона можна сачыць за жыццём у гэтым палескім гняздзе.

Чорны бусел, які, у адрозненне ад белага, стараецца пазбягаць людзей і селіцца ў максімальна глухіх і цяжкадаступных мясцовасцяў, быў выбраны беларусамі птушкай 2026 года. 

Чытайце таксама:

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц

Каментары да артыкула