БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў

3.05.2026 / 15:05

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону паведаміў, што вечарам 2 мая з тэрыторыі Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які з'яўляецца рэтранслятарам і дапамагае расійскім дронам, якія Расія запускае для атакі ўкраінскіх цэляў.

Андрэй Дземчанка

Дземчанка адказваў на пытанне адносна «спецыфічнай актыўнасці» з боку Беларусі, пра якую напярэдадні заяўляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

«Пагроза з боку Беларусі ніколі не знікае… Не магу зараз адкрыта раскрываць усяго, але можам чакаць або можам рыхтавацца да таго, што будуць спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў кірунку нашай мяжы, не выключаем правакацый», — сказаў ён, не ўдакладніўшы, пра што менавіта ідзе гаворка.

У той жа час ён расказаў пра паветраны шар, на які ў сацсетках звярнулі ўвагу вечарам 2 мая:

«Учора вечарам [2 мая] таксама бачылі залёт з боку Беларусі паветранай цэлі, якую ў далейшым ідэнтыфікавалі як паветраны шар. Фактычна гэта рэтранслятар для таго, каб узмацняць сігнал для паветраных сродкаў знішчэння, якія Расія выкарыстоўвае супраць Украіны падчас абстрэлаў».

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі

Каментары да артыкула