БЕЛ Ł РУС

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

3.05.2026 / 15:35

Nashaniva.com

Увечары 2 мая каля вёскі Узбераж Гродзенскага раёна пачаўся лясны пажар. Пра ўзгаранне на лінію 112 паведамілі жыхары найбліжэйшага садовага таварыства.

Скрыншот з відэа

Для тушэння агню пажарнікам і леснікам спатрэбілася некалькі гадзін. У ліквідацыі пажару ўдзельнічалі 61 чалавек і 15 адзінак тэхнікі. Паводле папярэдняй ацэнкі, агонь ахапіў прыкладна 10 гектараў лесу. Пацярпелых не было.

Аднак пажар, нягледзячы на тое, што яго нібыта патушылі, 3 мая ўспыхнуў зноў. Паводле інфармацыі МНС, цяпер гарыць каля 30 гектараў лесу ў раёне Парэцкага сельсавета, дзе знаходзіцца і вёска Узбераж.

Для барацьбы з агнём накіраваны верталёт Мі-8 авіяцыі МНС.

Чытайце таксама:

З прыходам цяпла пачасціліся прыродныя пажары

На Піншчыне змагаюцца з лясным пажарам

МНС паведаміла пра высокую небяспеку лясных пажараў

Ва Украіне пры мяжы з Беларуссю загарэўся лес

Каментары да артыкула