БЕЛ Ł РУС

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася

3.05.2026 / 18:36

Nashaniva.com

ЗША скароціць колькасць сваіх войскаў у Германіі на фоне крыўды Трампа на Мерца.

Фота: Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе вывесці значна больш салдат з Германіі, чым было абвешчана раней, піша Bild.

«Мы значна скароцім колькасць войскаў, прычым значна больш, чым на 5000», — сказаў ён журналістам у аэрапорце Палм-Біч у Фларыдзе.

У пятніцу міністр абароны Піт Хегсет абвясціў пра вывад каля 5000 салдат.

У чацвер Трамп раскрытыкаваў Мерца за яго словы аб тым, што ЗША былі «прыніжаныя» іранскімі перамоўшчыкамі, і заявіў, што Мерц «жудасна дае рады сваёй працы».

У цяперашні час у Германіі раскватараваны каля 39 тысяч амерыканскіх салдат, усяго каля 86 тысяч у Еўропе, але гэтыя лічбы рэгулярна змяняюцца з-за ратацый і вучэнняў. Нягледзячы на магчымыя скарачэнні, Германія застаецца цэнтральным месцам дыслакацыі ўзброеных сіл ЗША. Такія аб'екты, як Еўрапейскае камандаванне ЗША ў Штутгарце і авіябаза Рамштайн у Рэйнланд-Пфальцы, з'яўляюцца важнымі вузламі для аперацый, напрыклад, на Блізкім Усходзе.

Прадстаўніца НАТА Элісан Харт заявіла ў X, што ваенны альянс працуе з ЗША, «каб лепш зразумець дэталі іх рашэння адносна кантынгенту войскаў у Германіі». У той жа час такая «карэкціроўка» сведчыць пра тое, «што Еўропа павінна працягваць больш інвеставаць у абарону і браць на сябе большую частку адказнасці за нашу агульную бяспеку». Аналагічнае меркаванне выказаў міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыус.

Вывад войскаў павінен быць «завершаны на працягу найбліжэйшых шасці-дванаццаці месяцаў», заявіў раней прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл. Акрамя Германіі, Трамп таксама пагражаў Іспаніі і Італіі адклікаць дыслацыраваных там салдат:

«Італія нам нічым не дапамагла, а Іспанія паступіла жудасна», — дадаў ён, кажучы пра падтрымку саюзнікаў у іранскім канфлікце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула