БЕЛ Ł РУС

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку

3.05.2026 / 18:54

Nashaniva.com

Відаць, давядзецца выпраўляць у трэці раз.

У Нясвіжы ў Год беларускай жанчыны паставілі памятны знак — у гонар работніц жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Людзі, праўда, гэты чорны помнік не ацанілі і параўналі з надмагіллем.

Так помнік выглядаў спачатку. Фота: сацсеткі

Улады на крытыку пакрыўдзілся («Кожнаму не дагодзіш»), але адрэагавалі — пакрылі памятны знак ззяючым металічным лістом, каб ён выглядаў святлейшым. Такі матэрыял быў папулярны ў познесавецкі час і выкарыстоўваўся на правінцыйных помніках. Але не прыжыўся, бо хутка пакрываўся іржою.

Такім помнік стаў пасля выпраўлення. Фота: сацсеткі

Палепшыць помнік так спяшаліся, што дапусцілі памылку ў рускамоўным надпісе — «облость» замест «область».

Падобна, давядзецца выпраўляць у трэці раз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула