Грамадства1414

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам

Мясцовыя ўлады прынялі меры па аптымізацыі і ўдасканаленні помніка, прысвечанага Году беларускай жанчыны. Але ім не ўдалося правільна напісаць слова «вобласць».

Помнік «году жанчыны» ў Нясвіжы пакрылі металічным лістом. Фота з сацыяльных сетак

У Нясвіжы 25 красавіка ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар работніц жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ініцыятыву прымеркавалі да абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам Года беларускай жанчыны. Аднак выгляд знака выклікаў крытыку. У сацсетках яго назвалі надмагіллем.

«Яшчэ год жанчыны не скончыўся, а яны яе ўжо пахавалі», «Памінкі беларускай жанчыны», «Гэта што, братэрская (сястрынская) магіла жанчын ЖКГ? Неяк страшна зрабілася» — вось толькі некаторыя каментары з сацсетак.

Асабліва раздражняла людзей, што знак паставілі на тэрыторыі гістарычна-культурнага музея-запаведніка — у значным для гісторыі Беларусі месцы, каля прыгожага палаца Радзівілаў і шэдэўра барока — Касцёла Божага Цела. 

Людзі пабачылі ў гэтым знак не «года жанчыны», а дэградацыі беларускай культуры і эстэтычнага густу пры лукашызме, калі майстры мастацтваў адхіленыя ад прыняцця рашэнняў.

І вось 2 мая ў сацыяльных сетках з'явілася фота: помнік накрылі металічным лістом. Такі матэрыял быў папулярны ў познесавецкі час і выкарыстоўваўся на правінцыйных помніках. Але не прыжыўся, бо хутка пакрываўся ржою.

Трэба сказаць, што і спроба 2 выйшла не без праблем: аўтары не сумелі правільна напісаць па-руску слова «вобласць». Напісалі: «облость».

Як помнік вам цяпер? Пішыце ў каментах. Памятайце, што яны ананімныя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Ну, трохі лепей стала
    02.05.2026
    Сапраўды было падобна на надмагільны, зараз выглядае больш падобна на памятны знак. А з жалеза трэба статую Лукашэнкі усталяваць, з чорнага жалеза, здабытага ў Беларусі, у поўны рост, каб ён пакрыўся натуральна іржой. Я сапраўды хачу такі помнік усталяваць. Як вам ідэя? Ці справядліва будзе ўсталяваць такі помнік, як вы мяркуеце?
  • Імя
    02.05.2026
    Было "нам з граніту, каб не горш, чым суседскія" на "дорага ў вас, а штосьці таннейшае ёсць?"
    Але вайб могілак нідзе не дзеўся, рука майстра адчуваецца :))
  • Жанчына ЖКХ
    02.05.2026
    Нават выява жанчыны на помніку ў шоку ад такіх метамарфозаў )))

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць