Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана
Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв’ю ізраільскаму тэлеканалу «Кан».
Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images
«Я вывучыў новую іранскую прапанову, яна для мяне непрымальная», — сказаў Дональд Трамп.
Напярэдадні стала вядома, што мірны план Ірана, перададзены Вашынгтону праз пасярэднікаў з Пакістана, уключае 14 пунктаў.
Сярод іх — вывад амерыканскіх войскаў з Блізкага Усходу, зняцце вайсковай марской блакады, выплата рэпарацый, а таксама адмена санкцый.