У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго
Што рабіць, калі хочаце наведаць краму, а з вамі сабака? Некаторыя беларускія крамы прапануюць рашэнне.
Фота: milabantik / TikTok
Карыстальніца тыктока пад нікам milabantik апублікавала відэа, якое зняла ля «Гіпа» ў Копішчы пад Мінскам. Жанчына паказала падпісчыкам будкі, куды кліенты «Гіпа» могуць пасадзіць сваю хатнюю жывёлу на час, калі пайшлі ў краму.
Гэта некалькі боксаў рознага памеру — хопіць месца і маленькім сабакам, і вялікім. У будках ёсць дзіркі для вентыляцыі і вада, ёсць і невялікія простыя замкі, але яны наўрад ці абароняць жывёлу.
Фота: milabantik / TikTok
Боксы даюць магчымасць не пакідаць жывёлу адну на вуліцы, што асабліва актуальна ў халоднае надвор’е. З іншага боку, на кадрах бачна, што сабакі ў боксах выглядаюць неспакойна.
Гэта не першыя боксы такога фармату ў Мінску. Падобныя будкі стаяць на вуліцы Кірылы Тураўскага ля адной з крамаў сеткі «Сем пятніц». А сама ідэя так рабіць прыйшла з Захаду: такія боксы можна пабачыць, напрыклад, у Нарвегіі і Швецыі.
Чытайце таксама:
Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы
Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ
У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро