БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі спыніць працу Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва

4.05.2026 / 16:33

Nashaniva.com

Раней стала вядома, што ў Мінску плануюць ліквідаваць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва — дзяржаўную культурную ўстанову, якая працавала больш за дзесяць гадоў і была адной з ключавых пляцовак сучаснага мастацтва ў краіне. Цяпер сам цэнтр паведаміў, калі гэта адбудзецца.

Фота: facebook.com/ncsmby

Як паведамляецца ў сацсетках НЦСМ, яго выставачная дзейнасць па адрасе вул. Някрасава, 3 спыняецца з 22 чэрвеня 2026 года. Падрабязнасці абяцаюць даць пазней.

Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва быў створаны ў 2015 годзе шляхам аб’яднання дзвюх папярэдніх інстытуцый: Творчых Майстэрняў «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва». За час існавання ён стаў важнай платформай для сучаснага мастацтва ў Беларусі.

Цэнтр займаўся падтрымкай эксперыментальных праектаў у выяўленчым, тэатральным і музычным мастацтве, працаваў з маладымі мастакамі і куратарамі, а таксама ўдзельнічаў у міжнародных праектах, у тым ліку ў арганізацыі нацыянальных павільёнаў Беларусі на Венецыянскім біенале і іншых буйных арт-падзеях.

Чытайце таксама:

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва

Страхавая кампанія «Кентаўр» ліквідуецца

За 5 гадоў у Беларусі адрамантуюць 500 мастоў

Каментары да артыкула