Прызначылі новага намесніка міністра надзвычайных сітуацый
Указам Аляксандра Лукашэнкі на пасаду намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях прызначаны палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў, які раней кіраваў упраўленнем МНС у Магілёўскай вобласці.
Дзмітрый Голубеў. Фота: mogilev.mchs.gov.by
Адначасова з пасады быў вызвалены Ігар Балотаў, які займаў гэтую пасаду раней. Яго звольнілі са службы ў сістэме МНС у сувязі з дасягненнем узросту і перавялі ў запас, пры гэтым ён захаваў права насіць форму і знакі адрознення.
Чытайце таксама:
Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага
Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва
Хто з міністраў у кадравай каруселі Лукашэнкі можа не хвалявацца