Грамадства44

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб вызваленні Яўгена Прымакова з пасады кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах СНД і суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Новым кіраўніком Расcупрацоўніцтва іншым указам прызначаны Ігар Чайка.

Ігар і Арцём Чайкі і Віктар Лукашэнка. Скрыншот СТБ

49‑гадовы Яўген Прымакоў — унук савецкага і расійскага палітыка і дыпламата Яўгена Прымакова, які быў міністрам замежных спраў Расіі.

На сёння 37‑гадовы Ігар Чайка — бізнэсмен, уладальнік аднаго з найбуйнейшых расійскіх аператараў утылізацыі смецця «Хартыя». У сакавіку мінулага года ён быў прызначаны намеснікам кіраўніка Расcупрацоўніцтва. 

Ігар і яго брат Арцём Чайка сталі вядомыя пасля таго, як у 2015 годзе Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў фільм «Чайка» — расследаванне аб бізнэсе сям'і Юрыя Чайкі, які тады ўзначальваў Генпракуратуру РФ (ён называў расследаванне заказным). 

У Беларусі ж Арцём і Ігар вядомыя сяброўствам са старэйшым сынам Лукашэнкі Віктарам. Яны з'яўляюцца заснавальнікамі клуба Iron Birds Chapter, які рэгулярна ладзіў у Беларусі прапагандысцкія мотапрабегі.

Каментары4

  • Брон
    27.04.2026
    Все очень просто. Россотрудничество исполняет главную роль в русификации белорусов. Российские театры, кино, балеты и оперы. Книгопечатание. Высасывание молодежи. Насаждение российского гражданства.Вторая сфера- политика. Прощупывание околовластных фигур. Витя -человек небольшого ума. Умнее, конечно, чем Дима. Но любит выпить. Секреты расскажет, поможет продвинуть какую гадость для россотрудничества. Все просчитано.
  • Аўтаўласьнік
    27.04.2026
    Адкажыце, навошта ўласьнікам мота нейкія клубы? Нарцысы ды п.дарасы (мадэрацыя, вы такое слова напісалі пад артыкулам аб Буданаве). Клянуць ЗША, але ў скураныя штаны ды камізелькі на сябе нацягнулі, ні спіне па-ангельску нешта напісалі, усё, мы байкеры. Наркотыкі, зброя, шлёндры? Ну так павінна быць. Няма на вас Арнольда-кібарга.
  • Прэлесна
    27.04.2026
    Чайка із Распілсаобшчэства, Антон Палыч адабрает.

Цяпер чытаюць

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»6

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў11

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

Стала вядома, як склаўся лёс іранскай жанчыны, якая ў знак пратэсту распранулася ва ўніверсітэцкім дворыку16

Кіроўца, які кіраваў мікрааўтобусам з беларускімі турыстамі ў Грузіі, не меў адпаведных правоў6

Вясной пад Гроднам збіраюцца адкрыць «Стары горад»2

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч12

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»6

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць