БЕЛ Ł РУС

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента

4.05.2026 / 19:24

Nashaniva.com

На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване адбылася вострая публічная спрэчка паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і старшынёй Еўрапарламента Рабертай Метсолай, піша Euronews.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Аліеў абвінаваціў Еўрапарламент у тым, што ён нібыта распаўсюджвае хлусню і дэзынфармацыю пра Азербайджан і занадта жорстка яго крытыкуе. Ён назваў такую пазіцыю «свайго роду апантанасцю» ягонай краінай і заявіў, што азербайджанскі парламент прыпыняе супрацоўніцтва з Еўрапарламентам.

Таксама ён сцвярджаў, што дэпутаты ЕС нібыта перашкаджаюць мірнаму працэсу паміж Арменіяй і Азербайджанам, які быў запушчаны пры пасярэдніцтве ЗША пасля завяршэння канфлікту вакол Нагорнага Карабаха.

У адказ Раберта Метсола выступіла ў абарону Еўрапарламента. Яна падкрэсліла, што гэта дэмакратычны інстытут, дзе рашэнні прымаюцца галасаваннем, і што крытыка з боку некаторых краін не зменіць прынцыпаў яго працы.

Як паведамляецца, выступленне Аліева не было загадзя запланавана, таму Метсола запатрабавала слова, каб адказаць на абвінавачванні.

Еўрапарламент раней прымаў рэзалюцыі з крытыкай сітуацыі ў Азербайджане, у тым ліку адносна Нагорнага Карабаха і правоў армянскага насельніцтва пасля канфлікту.

Чытайце таксама:

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?

Аліеў заявіў пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і гатоўнасць разам рабіць зброю

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

Каментары да артыкула